На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    луга — шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы.
    Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.
  2. 2
    лузгаць — папякаць, дакараць.
    Колькі можна лузгаць адным і тым жа?
  3. 3
    лунуць — кануць, прапасці, знікнуць.
    Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.
  4. 4
    лупацень — надуцька, лупаты.
    Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.
  5. 5
    лушчонікі — лясныя арэхі.
    Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.

Паведаміць пра недакладнасьць