Каланада (франц. colonnade), рад або некалькі радоў калон, якія размяшчаюцца ў плане па прамой ці па крывой лініі і падтрымліваюць гарызантальнае перакрыцце. К. можа быць самастойным збудаваннем, прымыкаць да будынка або аб'ядноўваць яго асобныя часткі, з'яўляцца часткай інтэр'ера. У беларускай архітэктуры К. атрымалі шырокае выкарыстанне ў перыяды барока і класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць