Лоджыя (іт. loggia ад с.-в.-ням. laudja - альтанка), памяшканне, адкрытае з аднаго ці некалькіх бакоў, у якім сцяну замяняе каланада, арка, парапет; можа быць асобным збудаваннем або часткай будынка. Атрымала пашырэнне ў беларускай архітэктуры ў перыяд класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць