Парапет (іт. parapetto ад parare - абараняць і petto - грудзі), невысокая сценка, якая агароджвае дах будынка, тэрасу, балкон, набярэжную, мост. У беларускім дойлідстве П. вядомы з 16 ст., найбольшае пашырэнне атрымаў у будынках Рэнесансу, барока, класіцызму (параўн. Балюстрада).