Падмалёўка, у жывапісе адна з першапачатковых стадый работы над карцінай, акварэльным творам, роспісам, першая пракладка фарбавага слоя, у якім мастак фіксуе абагульненае колеравае рашэнне карціны або дае мадэліроўку форм прадметаў святлаценю. Пры гэтым П. можа быць каляровай і манахромнай, аднатоннай, a таксама напісанай тонкім фарбавым слоем і пастозна (гл. Манахромія, Пастознасць).

Паведаміць пра недакладнасьць