Прастора і час у мастацтве, катэгорыі, з дапамогай якіх у гісторыі эстэтыкі класіфікуюцца віды мастацтва - прасторавыя, у якіх не заўважаецца руху (архітэктура, скульптура, жывапіс, графіка), і часавыя, якія працягваюцца пэўныя адрэзкі часу (музыка, балет, драма, пантаміма і інш.). У сучаснай эстэтыцы і мастацтвазнаўстве такая класіфікацыя падвяргаецца перагляду, паколькі чалавечае ўспрыманне прасторавых феноменаў культуры заўсёды ажыццяўляецца ў часе.

Паведаміць пра недакладнасьць