Антычнасць (ад лац. antiquus - старажытны). У шырокім сэнсе - гэта проста старажытнасць, у больш вузкім і часцей ужывальным - грэка-рымская старажытнасць (гісторыя і культура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма). У антычным грамадстве створаны многія вечныя, агульначалавечыя каштоўнасці: у гарадах-полісах узнікла дэмакратыя, ва ўмовах якой паўнапраўныя грамадзяне прымалі ўдзел у палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай; высокага развіцця дасягнулі філасофія (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), літаратура (Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій і інш.), выяўленчае мастацтва (Фідый, Праксіцель, Лісіп і інш.), архітэктура (Іктын, Калікрат, Вітрувій і інш.). Спадчына антычнасці стала адной з асноў развіцця эўрапейскага грамадства і культуры.

Паведаміць пра недакладнасьць