плот
плот1
вішчаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка.
гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
гаварыць як плот (пляцень) гарадзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць абы-што. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301.
гарадзіць як плот з лебяды. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць непатрэбнае, абы-што. Шатэрнік, 65; Санько, 121.
гародзіць як плот з лебяды. Няўхв. Тое ж.
грошы як за плот выкінуць. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што марна страціў грошы. МК, 310.
дзяржацца як п'яны за плот. Гл. п'яны.
есці як на плот вешаць. Валож. Няўхв. Пра чалавека, што есць без ахвоты, апетыту, прымушае сябе. Гілевіч, 165.
есці як на плот чапляць. Стаўб., Карэл. Няўхв. МК, 315; Мін.-Мал., 1970, 170; Высл., 317. Тое ж.
крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.
лезці як певень на плот. Гл. певень.
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
трапіць (папасці) як куляй у плот (сцяну). Гл. куля.
трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны (сляпы, стары, старац) за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Гл. п'яны.
укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей.
ушчаміцца як парася ў плот. Гл. парася.
Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Гл. клін.
прывязацца (прыбіцца) як сляпы да плота. Гл. сляпы.
прыліпнуць/ліпнуць як смала да плота. Гл. смала.
ляжаць як сабака пад плотам. Гл. сабака.
чухацца як свіння пад плотам. Гл. свіння.
як за плотам. Пра надзейнае, абароненае пачуванне сябе дзе-н. Санько, 69.
За добрым чоловеком ек за плотом, а за нехорошым - ек за частоколом. Жытк. Жарт. Пра жыццё за рознымі мужамі. ТС 3, 200.
за поганым мужом ек пуд плотом. Жытк. Няўхв. Пра благое замужжа. ТС 4, 51.
знікнуць як ануча з плоту. Гл. ануча.
прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы.
прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
прапасці як порткі з плоту. Гл. порткі.
прапасці як слоік з плоту. Гл. слоік.
прапасці як штаны з плоту. Гл. штаны.
прыстаць як сляпы да плоту. Гл. сляпы.
шукаць як сляпы плоту. Гл. сляпы.
адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у плоце]. Гл. калок.
вісець як цадзілак на плоце над кім. Гл. цадзілак.
вішчаць (заякатаць) як парася ў плоце. Гл. парася.
пішчаць як свіння ў плоце. Гл. свіння.
расці як тая крапіва пры плоце. Гл. крапіва.
сядзець як сыч на плоце. Гл. сыч.
трэба як у плоце дзірка. Слон. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Даніловіч, 260.
як кол у плоце. Гл. кол.
як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра пажаданасць мець больш дзяцей у сям'і, бо аднаму ў жыцці не будзе на каго абаперціся. СПЗБ 2, 57.

плот2
перці як плот на бераг. Слуцк. Пра наезд чалавека на кагосьці супраціўнага. Сержпутоўскі 1998, 250.

Паведаміць пра недакладнасьць