1 плечавень, -еня, м., абл. Плечистый человек. Аднойчы яго [Цімчука] заспеў за гэтым заняткам дырэктар тэхнікума, лысы, каржакаваты плечавень. Левановіч. 2 плугарыць, незак., разм. Обрабатывать землю плугом. Згарэў даўно ля вогнішча плашч, тады, калі Раман першы раз плугарыў ноччу. Пташнікаў. 3 плытніцтва, -а, н. Лесосплавное дело. [Прахарэня] доўга служыў у купца Залмана па лясной часці і плытніцтву. Якімовіч. 4 плюшаўка, -і, ж., разм. Жакет из плюша. Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі. Плюшаўка… 5 плябанія*, -і, ж. Дом, в котором живёт ксёндз. Пасля на хлебе і вадзе ксёндз у плябаніі сядзеў - пасціў, як схімнік, бо сінод такіх не любіць «ваявод». Бажко.… 6 пляга, -і, ж., абл. Стихийное бедствие. Калі ж ты, як нядбайны туляга, за чужыя хаваешся спіны, то няхай на цябе падзе пляга - ты не сын свае маці-айчыны.… 7 пляцак, -а, м., абл. Вещевой мешок. З вясёлым гоманам з лавак пачалі падымацца гарцэжы, хватаючы свае напакаваныя і туга перацягнутыя паскамі плецакі. Адамчык.…