1 «Мадригин = ступени», выданьне «Союза Еврейской Молодёжи и Студентов» выйшла ў красавіку 1990 у Менску. Культурна-асьветніцкае, інфармацыйнае выданьне. Друкаваліся матэрыялы… 2 «Мартыралог», выданьне беларускага грамадскага гісторыка-асьветніцкага Таварыства Памяці Ахвяраў Сталінізму «Мартыралёг Беларусі», выйшла з друку ў студзені 1989.… 3 «Менскі веснік», выданьне Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Рэдактар - В.Скалабан, рэдакцыйны склад: І.Александровіч, П.Васілеўскі, А.Асіповіч, М.Замскі, Э.Ялугін,… 4 «Мілавіца», машынапісны літаратурны альманах, выдаваўся студэнтамі 3-га курсу гістарычнага факультэту БДУ ў 1974-1976; усяго выйшла 7 нумароў. У склад рэдакцыі ўваходзілі… 5 «Містыка», машынапісны часопіс студэнтаў Гарадзенскага ўніверсытэту; выдавалі Віктар Варанец ды Юры Камягін. На працягу 1982-1983 выйшла чатыры выпускі часопіса.… 6 «Молодой демократ», «журнал демократической молодёжи», выходзіў у Менску ў 1990. Выдавец - А.Рамашэўскі. Грамадзка-палітычнае выданьне. 7 «Мост», «вольная социалистическая газета», выходзіла ў Менску ў 1989.