1 «Самотнік», выданьне інфармацыйнага агенцтва «Смага», беларускі DX-інфарматар. Рэдактар В.Пятухоў, рэдакцыйная рада: М.Віцер, І.Міхайлаў, А.Лінкін. Выходзіў у 1991.… 2 «Свабода», пачаткам газэты С. стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С.Дубаўцом, П.Жуком і А.Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар С.… 3 «Светские ведомости», выданьне незалежнага інфармагенства «Белстар», пачало выходзіць у 1989 у Менску. Рэдакцыйны склад: А.Бязручка, [Павал Ярмак]. Грамадзка-палітычнае выданьне.… 4 «Свобода», адзіны нумар выданьня выйшаў у чэрвені 1990 як «Орган Менского координационного комитета Демократической партии». Галоўным рэдактарам быў А.Рамашэўскі.… 5 «Скаўт Беларусі», машынапіснае выданьне Саюзу Скаўтаў Беларусі. Запачаткаваны ў 1991. Выдавец - А.Грушэцкі. Друкаваліся матэрыялы прысьвечаныя, гісторыі разьвіцьця скаўцкага… 6 «Социал-демократ», выданьне Сацыял-Дэмакратычнай Партыі. Рэдактар В.Сас. Выйшаў у Менску ў 1990. 7 «Справедливость», выданьне камітэту БНФ. Рэдактар - Л.Крывіцкі. Выдадзена ў Менску ў 1990. 8 «Спрут», машынапісны часопіс. Выдаваўся ў Берасьці ў 1988-1989. Выдавец - А.Лук'яновіч. 9 «Студэнцкая думка», часопіс найперш суполкі «Сьвітанак», пазьней Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў і Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў. Пачала выходзіць у 1988. Рэдакцыйны… 10 «Сумленне», выданне Слуцкай Рады БНФ. Рэдакцыйны склад не пазначаны. Два нумары выйшлі ў 1990. Грамадзка-палітычнае выданьне. 11 «Супольнасьць», бюлетэнь Каардьнацыйнае рады Канфэдэрацы Беларускіх Суполак. Рэдакцыйны склад: А.Сёмуха, К.Мацкевіч, В.Андрэеў, Г.Лойка і інш. У 1989 выйшла пяць нумароў.… 12 «Сутнасьць», орган Баранавіцкага грамадзка-палітычнага аб'яднаньня «Сутнасьць» (група падтрымкі БНФ «Адраджэньне»). Рэдактар - С.Слабчанка. Пачала выходзіць у 1989.… 13 «Сьвіслач», выданьне Рады БНФ Ленінскага р-ну Менску. Выходзіла ў 1991, рыхтаваў выданьне Ю.Гайдук. Грамадзка-палітычнае выданьне.