1 «Бабруйскі кур'ер», выданьне гарадзкой маладзёжнай групы падтрымкі БНФ. Б.к. пачаў выходзіць у 1990. Склад рэдакцыі: А.Красавін, А.Трусаў. 2 «Балесы Полісься», газэта згуртаваньня «Полісьсе», пачала выходзіць у 1988 на старонках газэты «Чырвоная Змена». З красавіка 1989 газэта выходзіць як асобнае выданьне.… 3 «Баранавіцкае слова», штомесячнік Баранавіцкага аддзяленьня Таварыства Беларускае Мовы. Запачаткаваны ў 1991. Рэдкалегія: Л.Антановіч, М.Бернат, М.Блажэй, А.Блінкоўскі, С.Гоўша,… 4 «Библиотека «Паперабудовы», грамадзка-палітычнае выданьне, пазыцыяй блізкае да Дэмакратычнай плятформы ў КПСС. Выходзіла з 1990, выдаўцамі і аўтарамі матэрыялаў былі Н.Катвіцкая… 5 «Беларуская кроніка», газэта, два нумары якой выйшлі ў Менску ў 1990. Склад рэдакцыі невядомы. Публікаваліся матэрыялы пераважна палітычнай тэматыкі. 6 «Беларуская крыніца», палітычная, грамадзкая і літаратурная газэта, штомесячнае выданьне. Заснаваная ў 1917, адноўленая ў лютым 1991. Выдаўцы: П.Сілко, А.Траяноўскі. Зьмяшчалася… 7 «Беларуская сьвятыня», выданьне Аргкамітэту Беларускай Каталіцкай Грамады. Адзіны нумар выйшаў у 1990. Зьмешчаная адозва Беларускай Каталіцкай Грамады, а таксама матэрыялы… 8 «Беларускі калекцыянер», газэта Арганізацыйнага камітэту Беларускага Таварыства Калекцыянераў, выдавалася А.Сярожкіным і Ў.Цярохіным у Воршы з 1990. Культурна-асьветніцкае выданьне,… 9 «Белая Русь», орган Рэспубліканскай Партыі Беларусі. У 1990 выйшаў адзіны выпуск, надрукаваны ў Берасьці. Апублікаваны зварот Арганізацыйнага камітэту РПБ да грамадзянаў… 10 «Белорусская стачка», газэта Дэмакратычных сілаў Заходняга рэгіёну, дадатак да газэты «Фронт». Выйшла ў траўні 1991 у Горадні. Выдавец - У.Якаўлеў. Грамадзка-палітычнае выданьне.… 11 «Белорусская трибуна», бюлетэнь незалежнага інфармагенцтва «Белстар», выдаваўся ў 1988-1989. У падрыхтоўцы выданьня ўдзельнічалі: М.Федаровіч, Дз.Емяльянаў, П.Емяльянава, С.Нехамес,… 12 «Блакітны ліхтар» (1971-1974), літаратурны рукапісны часопіс, выдаваўся групай студэнтаў Наваполацкага політэхнічнага інстытуту і школьнікаў; выйшла ўсяго 15 нумароў. Непасрэдна… 13 «Бурачок», самвыдавецкі грамадзка-палітычны часопіс, выдаваўся ў 1986-1987. На працягу двух гадоў выйшла 3 нумары. У выпуску часопіса бралі ўдзел: Алесь Бяляцкі,… 14 «Бюллетень», бюлетэнь Бабруйскай арганізацыі Аб'яднанай Дэмакратычнай Партыі Беларусі. Выдадзены ў 1991 агенцтвам «Белсамвыдат», адказны за выпуск - А.Красаўкін.…