1 Аквакультура (ад лац. aqua - вада і культура), развядзенне і вырошчванне рыб, беспазваночных і водарасцей у прэсных і саланаватых водах. Гл. Марыкультура. 2 Акісленне біялагічнае, сукупнасць працэсаў акіслення, якія праходзяць ва ўсіх жывых клетках. Сутнасць іх заключаецца ў забеспячэнні арганізма энергіяй. Біялагічныя рэакцыі… 3 Акліматызацыя (ад лац. ad - да і грэч. klima - клімат), прыстасаванне арганізмаў да новых або змененых умоў існавання, у якіх яны праходзяць усе стадыі развіцця і даюць… 4 Аклімацыя (эксперыментальная адаптацыя), прыстасаванне арганізма да штучна створаных умоў. Часам тэрмін ужываецца як сінонім акліматызацыі. 5 Аксарбент, рэчыва, якое паглынае кісларод. 6 Аксенічная культура, культура, свабодная ад іншых арганізмаў. 7 Актыўны глей, маса мікраарганізмаў, якія ўтвараюцца пры аэрыраванні сцёкавых вод. Складаецца з сукупнасці бактэрый, прасцейшых, часам мікраскапічных грыбоў і водарасцей,… 8 Акультацыя, перашкода для пранікнення святла ў глыб азёр і мораў, ствараемая непразрыстымі, завіслымі ў вадзе цвёрдымі часцінкамі. Узрастае з забруджваннем вады.…