1 Адаптацыя (ад лац. adaptatio - прыстасаванне, прыладжванне), сукупнасць марфалагічных, паводзінскіх, папуляцыйных і інш. асаблівасцей дадзенага біялагічнага віду,… 2 Адаптыўнасць, здольнасць арганізма або папуляцыі прыстасоўвацца да існавання ў змененых умовах навакольнага асяроддзя. 3 Адарант, пахучае рэчыва, якое забруджвае паветра. 4 Адбор натуральны, выжыванне ў працэсе барацьбы за існаванне найбольш прыстасаваных індывідаў. 5 Адбор штучны, адбор сартоў раслін і парод жывёл, які праводзіць чалавек для сваіх патрэб. У экалогіі разглядаюцца групавы і інш. віды адбору. 6 Адвал, насып, які ўтвараецца ў выніку размяшчэння раскрытых парод на спецыяльна адведзеных плошчах. Можа займаць і адмоўныя формы рэльефу - яры, нізіны і г.д.… 7 Адкладка яец, працэс, звязаны са складаным ланцугом паводзінскіх рэакцый. У паразітаў ён цягнецца ад некалькіх секунд да 10 мін. Часам самка робіць некалькі праколаў… 8 Аднаўленне зямель, зварот землям урадлівасці, парушанай гаспадарчай дзейнасцю. Пры натуральным аднаўленні біягеацэнозаў працэсы А. з. праходзяць павольна, таму ў гаспадарчай… 9 Адносіны біятычныя, адносіны, якія ўзнікаюць паміж папуляцыямі розных відаў і ўнутры папуляцыі аднаго віду, суіснуючымі ў адным біяцэнозе. Гл. Экалагічныя фактары. 10 Адносная вільготнасць, адносіны колькасці вадзяной пары ў паветры (у працэнтах) да магчымай яго колькасці ва ўмовах поўнага насычэння. 11 Адпад, дрэвы, адмерлыя ў выніку натуральнага зрэджвання дрэвастою. 12 Адсорбцыя (ад лац. ad - на, у, пры і sorbere - паглынаць, усмоктваць), паглынанне рэчыва з раствору або газу паверхневым слоем вадкасці або цвёрдага цела (адсарбенту).… 13 Адстойнікі, спецыяльныя рэзервуары, басейны, вадаёмы, якія выкарыстоўваюць для адстойвання вады пры ачыстцы сцёкавых вод.