41 Фотатаксіс, рух прасцейшых арганізмаў да крыніцы святла. 42 Фотатрапізм (ад фота... і tropos - паварот), роставыя выгіны органаў раслін пад уплывам аднабаковага асвятлення. Сцёблы звычайна маюць дадатны Ф., карані - адмоўны,… 43 Фотатрофныя мікраарганізмы, фотасінтэзуючыя мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць энергію святла для біялагічнага сінтэзу арганічнага рэчыва, што забяспечвае іх рост. Да іх адносяцца… 44 Фотатрофы, раслінныя арганізмы, у якіх у якасці крыніцы энергіі ў працэсе фотасінтэзу выкарыстоўваецца сонечнае святло. 45 Фрэатафіт, расліна, здольная жыць за кошт вільгаці глыбока залягаючых грунтавых вод (вярблюджая калючка). 46 Фрэоны, хлорфторвуглевадароды, якія шырока выкарыстоўваюцца ў быце (газавае напаўненне аэразольных балончыкаў, ахалоджваючыя агенты халадзільнікаў) і разбуральна… 47 Фумігацыя (ад лац. fumigatio - акурваю), знішчэнне шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб раслін. 48 Фунгіцыды (ад лац. fungus - грыб і caedo - забіваю), хімічныя рэчывы (пестыцыды), якія ўжываюцца для барацьбы з узбуджальнікамі грыбковых захворванняў раслін і… 49 Футуралогія (ад лац. futurum - будучае), навука аб будучым, або сукупнасць уяўленняў аб будучым чалавецтва.