61 Эпібіёс (ад эпі... і грэч. bios - жыццё), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на паверхні субстрату. 62 Эпізаахорыя, распаўсюджванне пладоў, насення, спор раслін і грыбоў шляхам пераносу іх на покрыве жывёл. 63 Эпізаотыя (ад эпі... і грэч. zoon - жывёла), шырокае распаўсюджанне заразнай хваробы жывёл. Звычайна выклікаецца раптоўным усяленнем віду з вялікім біялагічным… 64 Эпізоя, выкарыстанне паверхні цела адных арганізмаў другімі ў якасці субстрату для пастаяннага пражывання (напр., вусаногія рачкі на паверхні цела кітоў і рыб).… 65 Эпіксілы (ад эпі... і грэч. xylon - дрэва), арганізмы, якія жывуць на мёртвых ствалах дрэў і кустоў. 66 Эпілімніён, верхні цёплы і багаты кіслародам слой вады ў розных вадаёмах. 67 Эпіфаўна (ад эпі... і фаўна), прымацаваныя або маларухомыя водныя донныя жывёлы, якія жывуць на паверхні грунту. Да Э. адносяцца жывёлы, якія ўтвараюць абрастанні,… 68 Эпіфілы (ад эпі... і філеа), жывёлы, якія пасяляюцца на дрэвах або інш. раслінах. 69 Эпіфіты (ад эпі... і ...фіт), расліны, якія жывуць на інш. раслінах, г.ч. на ствалах і галінах, і атрымліваюць пажыўныя рэчывы з навакольнага асяроддзя. Сустракаюцца… 70 Эрозія (ад грэч. erosio - раз'ядаю), разбурэнне горных парод (выветрыванне) і глебы вадой, ветрам і ледавікамі. У выніку Э. разбураецца ўрадлівы слой глебы.… 71 Эрэмафілы (ад грэч. eremos - пустынны), жывёлы пустыні. 72 Эстуарый, аднарукаўнае лейкападобнае вусце ракі, якое пашыраецца ў бок мора. Рух вады звычайна адбываецца ў напрамку сушы каля дна і ў напрамку мора на паверхні.… 73 Эталогія (ад грэч. ethos - характар, нораў і ...логія), навука аб біялагічных асновах паводзін жывёл. Асноўны метад - працяглыя назіранні за жывёламі ў натуральным… 74 Эўгалінныя вадаёмы (ад эў... і грэч. hals - соль), марскія вадаёмы з салёнасцю ад 30 да 40‰. 75 Эўкарыёты (ад грэч. eu - добра, поўнасцю і karyon - ядро), арганізмы, клеткі якіх змяшчаюць добра аформленае ядро. Да іх адносяцца ўсе вышэйшыя жывёлы і расліны,… 76 Эўры... (ад грэч. eurys - шырокі), частка складаных слоў, якая паказвае на шырокае распаўсюджванне, разнастайнасць. 77 Эўрыбатныя арганізмы (ад эўры... і bathos - глыбіня), водныя жывёлы з шырокім дыяпазонам вертыкальнага распаўсюджання. Сярод іх асабліва шматлікія паліхеты; сярод планктонных… 78 Эўрыбіёнтнасць, здольнасць арганізмаў існаваць пры значных змяненнях умоў знешняга асяроддзя. Ступень Э. віду ў цэлым вышэйшая, чым асобных асобін або папуляцыі. 79 Эўрыбіёнты (ад эўры... і біёнты), віды, здольныя існаваць пры шырокіх хістаннях фактараў навакольнага асяроддзя. Многія наземныя жывёлы, асабліва ва ўмовах кантынентальнага… 80 Эўрыгалінныя жывёлы (ад эўры... і грэч. halinos - салёны), водныя або глебавыя жывёлы, здольныя існаваць у шырокім дыяпазоне салёнасці асяроддзя. Найбольш дзіўны прыклад…