81 Эўрыгіграбіёнтныя жывёлы (ад эўры..., грэч. hygros - вільготны і bios - жыццё), жывёлы, здольныя выносіць шырокія хістанні вільготнасці паветра. Большасць з іх жыве ва ўмераным… 82 Эўрыоксібіёнты (ад эўры..., грэч. oxis - кіслы і bion - які жыве), арганізмы, якія жывуць у асяроддзі з шырокім дыяпазонам кіслотнасці. 83 Эўрытопныя арганізмы (ад эўры... і грэч. topos - месца), арганізмы, якія здольны існаваць у розных умовах пражывання і валодаюць шырокім дыяпазонам вынослівасці. Арэалы іх… 84 Эўрытэрмафілы (ад эўры..., грэч. therme - цяпло і phileo - люблю), арганізмы, якія жывуць у шырокім дыяпазоне высокіх тэмператур. 85 Эўрытэрмафіты (ад эўры...., грэч. therme - цяпло і phyton - расліна), расліны з шырокім дыяпазонам тэрмафільнасці. 86 Эўрытэрмныя арганізмы (ад эўры... і грэч. therme - цяпло), арганізмы, здольныя існаваць пры вялікіх хістаннях тэмпературы асяроддзя. Часта маюць шырокае геаграфічнае распаўсюджанне,… 87 Эўрыфагія (ад эўры... і грэч. phagos - пажыральнік), усёеднасць, г.зн. кармленне жывёл самай разнастайнай ежай (расліннай і жывёльнай). Назіраецца ў многіх відаў… 88 Эўстатычныя хістанні, павольныя («векавыя») хістанні ўзроўню Сусветнага акіяна ў выніку змянення аб'ёму яго вады, звязанага з раставаннем мацерыковых ільдоў або дзеяннем буйнамаштабных… 89 Эўтрафіраванне вадаёмаў (эўтрафікацыя), узрастанне ўзроўню першаснай прадукцыі вод з прычыны павелічэння ў іх канцэнтрацыі біягенных элементаў. Павышэнне першаснай прадукцыі… 90 Эўтрофныя вадаёмы, вадаёмы з высокім узроўнем першаснай прадукцыі. Часцей за ўсё гэта неглыбокія азёры з нізкімі берагамі і багатай расліннасцю ўздоўж іх. У моры - гэта… 91 Эўфатычная зона (эпіпелагіяль; ад грэч. eu - добра і photos - святло), адна з зон Сусветнага акіяна, самы верхні слой тоўшчы вады, добра асветлены сонцам. У празрыстых… 92 Эфектыўнасць экалагічная, выражаная ў працэнтах адносіна велічыні энергетычнага патоку або біялагічнай прадуктыўнасці наступнага і папярэдняга трафічных узроўняў. 93 Эфектыўная тэмпература, рознасць паміж пэўнай тэмпературай развіцця канкрэтнага віду і тэмпературай умоўнага біялагічнага нуля для яго, г.зн. тэмпературай, з якой пачынаецца… 94 Эфемероіды, шматгадовыя травяністыя расліны, якія хутка заканчваюць вегетацыю ранняй вясной або, радзей, у асенні вільготны перыяд, а астатнюю частку года або сухога… 95 Эфемеры, аднагадовыя расліны з кароткім жыццёвым цыклам. Характэрны для пустынь, паўпустынь і сухіх стэпаў.