1 Дэградацыя асяроддзя, пагаршэнне прыроднага асяроддзя або сумесна прыроднага і сацыяльнага асяроддзяў. 2 Дэградацыя глеб, паніжэнне ўрадлівасці глеб, выкліканае пагаршэннем іх карысных уласцівасцей, што выклікаецца неразумным землекарыстаннем. У дэградуючых глебах паніжаецца… 3 Дэльта (ад грэч. delta - літара, якая мае форму трохвугольніка), рачная нізіна ў нізоўях ракі, якая ўпадае ў мелкаводны ўчастак мора, са шматлікімі рукавамі… 4 Дэмаграфічныя табліцы (ад грэч. demos - народ, насельніцтва), табліцы, у якіх прыводзяцца важнейшыя статыстычныя даныя аб папуляцыі, у першую чаргу доля асобін, якія дажываюць… 5 Дэмаграфія (ад грэч. demos - народ, насельніцтва), галіна навукі, якая вывучае насельніцтва, людзей, іх геаграфію, структуру, колькасную прасторава-часавую дынаміку.… 6 Дэндрабіёнты (ад грэч. dendron - дрэва і bion - які жыве), арганізмы, якія насяляюць дрэвавы ярус расліннасці. 7 Дэндрарый (ад грэч. dendron - дрэва), калекцыя жывых дрэў і кустоў, якія культывуюцца ў адкрытым грунце. 8 Дэнітрыфікацыя, мікрабіялагічны працэс, у выніку якога нітраты ператвараюцца ў азот (NO3 → NO2 → N2O → N2). Пры гэтым на кожным з этапаў вылучаецца кісларод. Д. актыўна… 9 Дэпапуляцыя, памяншэнне колькасці насельніцтва людзей або жывёл. 10 Дэпрэсія колькасці, рэзкае скарачэнне ліку асобін віду або групы відаў, выкліканае абіятычнымі, унутрыпапуляцыйнымі або біяцэнатычнымі прычынамі. 11 Дэструкцыя (ад лац. destructio - разбурэнне), раскладанне арганічных рэчываў. Пры гэтым адбываецца перадача рэчываў і энергіі ад адмерлых раслін і жывёл да наступных… 12 Дэструкцыя ландшафтаў, парушэнне ўстойлівасці ландшафтаў у выніку адмоўнага дзеяння на іх. Часцей за ўсё назіраецца пры непрадуманай гаспадарчай і іншай дзейнасці чалавека.… 13 Дэтрыт (ад лац. detritus - пацёрты), мёртвае арганічнае рэчыва рознай ступені раскладання і рознага паходжання (рэшткі жывёл, раслін і грыбоў разам з бактэрыямі,… 14 Дэтрытафагі (ад дэтрыт і ...фаг), жывёлы, якія кормяцца дэтрытам разам з бактэрыямі, якія змяшчаюцца ў ім, і інш. мікраарганізмамі. Адносяцца да сапрафагаў. 15 Дэтэргенты, паверхнева-актыўныя сінтэтычныя рэчывы, якія ўжываюцца ў прамысловасці і быце як эмульгатары і мыйныя сродкі. Служаць адным з асноўных хімічных забруджвальнікаў… 16 Дэфаліяцыя (ад лац. de - адмоўе і folium - ліст), знішчэнне лісця дрэў у выніку масавага развіцця насякомага-шкодніка або прымянення ядахімікатаў (дэфаліянтаў) чалавекам.…