1 Заабентас (ад грэч. zoon - жывёла і benthos - глыбіня), сукупнасць жывёл, якія жывуць на дне вадаёмаў. 2 Заафагі (ад грэч. zoon - жывёла і phagein - есці), жывёлы (вельмі рэдка расліны), якія кормяцца жывёламі. Сюды ж адносяцца і жывёлы, якія кормяцца прадстаўнікамі… 3 Заафілія (ад грэч. zoon - жывёла і phileo - люблю), апыленне раслін рознымі жывёламі. 4 Заахорыя (ад грэч. zoon - жывёла і choreo - перамяшчэнне), распаўсюджванне пладоў, насення і спор раслін жывёламі. Насенне можа прымацоўвацца да паверхні цела… 5 Забалочванне, працэс, у выніку якога адбываецца аглеенне і атарфаванне арганічных рэчываў глебы. Пры гэтым назіраецца паступовае змяненне складу раслінных і жывёльных… 6 Забруджванне біясферы, працэс, які прыводзіць да павелічэння ўзроўню колькасці шкодных рэчываў у біясферы, з'яўлення новых хімічных злучэнняў, часцінак і чужародных прадметаў,… 7 Заказнік, тэрыторыя (акваторыя), якая часова ахоўваецца з мэтай захавання асобных відаў раслін і жывёл, геалагічных аб'ектаў і г.д. У адрозненне ад запаведнікаў… 8 Замкнутыя цыклы вытворчасці, сістэма тэхналагічных працэсаў, пры якой ліквідуюцца або максімальна магчыма скарачаюцца вытворчыя адходы шляхам іх уключэння ў вытворчыя цыклы. Пры… 9 Замор, гібель водных жывёл, у асаблівасці рыб, выкліканая вострым дэфіцытам кіслароду ў вадзе. Часцей за ўсё назіраецца зімой у замерзлых непраточных вадаёмах,… 10 Занальнасць, дзяленне зямной паверхні на зоны па кліматычных, біягеаграфічных і інш. асаблівасцях. Мае ярка выяўлены шыротны характар (зоны тундры, тайгі, стэпу і… 11 Запаведнік, навечна выключаная з гаспадарчага выкарыстання тэрыторыя (акваторыя) з мэтай захавання ў натуральным стане ўсяго прыроднага комплексу ахоўваемай тэрыторыі.… 12 Засаленне, павелічэнне канцэнтрацыі солей у вадзе вадаёмаў і глебе (прэснай лічыцца вада, якая змяшчае не больш за 1 г солей у 1 л). Назіраецца часцей за ўсё ў… 13 Засухаўстойлівасць, здольнасць жывых арганізмаў, у першую чаргу раслін, пераносіць працяглы час дэфіцыт вільгаці без значных неабарачальных парушэнняў жыццёвых функцый.… 14 Зброя экалагічная, наўмыснае ўздзеянне на прыроднае асяроддзе ў ваенных мэтах. Асабліва востра гэта праблема праявілася ў перыяд вайны ў Індакітаі ў 1961-1975 гг. У выніку… 15 Зваротная сувязь, рэгуляванне якога-небудзь працэсу. Напр., назапашанне прадукту рэакцыі пачынае тармазіць рэакцыю. 16 Зваротныя воды, воды, якія сцякаюць з арашаемых тэрыторый у выглядзе паверхневых (скідныя воды) і падземнага (дрэнажныя воды) сцёку, дасягаюць водапрыёмніка (меліярацыйнага… 17 Зверагадоўля, галіна жывёлагадоўлі. Клетачная пушная З. з'яўляецца ў цяперашні час галоўным пастаўшчыком пушніны на планеце. Асноўныя віды звяроў, якіх разводзяць,… 18 Зверхпаразіт (гіперпаразіт, надпаразіт), паразіт, які жыве на іншым паразіце або ўнутры яго. 19 Згуртаванне, сукупнасць арганізмаў розных відаў, якія сумесна жывуць і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Часам яго вызначаюць як сукупнасць усіх арганізмаў (раслін,… 20 Здольнасць да рассялення, сукупнасць уласцівасцей арганізмаў, якія садзейнічаюць іх распаўсюджванню за межы першаснага арэала або з месцаў высялення (пры іх інтрадукцыі).