Выйшла з друку Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі
Выйшла з друку Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі.
Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі.
Менск: Зміцер Колас, 2008. - 368 с.: іл.
ISBN 978-985-6783-42-8
Наклад: 2000 асобнікаў.
Гэтая кніга - першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асоб і калектывы, якія ў той ці іншай меры засведчылі сябе ў розных стылях і напрамках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай. Даведнік, зроблены адпаведна стандартам зборнікаў «Хто ёсць хто», змяшчае інфармацыю пра творчы і жыццёвы шлях выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў, прадзюсэраў, кліп-мэйкераў, гукарэжысёраў, выдаўцоў і іншых прадстаўнікоў папулярнай сцэны краіны, а таксама тых, хто нарадзіўся ў Беларусі і працуе цяпер па-за яе межамі. Зборнік адрасаваны як даследнікам гісторыі беларускай музыкі і арганізатарам канцэртнага жыцця, так і аматарам папулярнай музыкі.