-
1
жыватока, ж. Грузкая нізіна, якая не перасыхае.
Жывотока, дзе цягне вода і не перасыхае, там грузко. З одное долінкі да ў другу жывотока процекае. // Там жывотока е, ее не перэедзеш (ТС) - Стол., Жытк.
Семантычна блізкія словы: жыла (разм.) 'багністае месца з падземнай крыніцай' (ТСБМ). [Шаблоўскі] -
2
жымерва, ж. Багна, багністае месца.
Жымерва, вулезці не можно (ТС) - Жытк. [Шаблоўскі]
На запыт знайшлося 2 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць