-
1
атакоўны -ая, -ае. Які мае характар наступу, атакі.
- Сёння ты дасі мне на піва, - выдыхнуў напорыста, атакоўна. - Бачыш, у мяне сямейнае свята. ...Ды тон яго з атакоўнага памяняўся на горкі. (У.Мехаў) -
2
атрадавец -даўца, м. Асоба, якая ўваходзіць у склад атрада.
Дзядзінцам маршыравалі на працу, змяшаўшыся ў адну грамадку, рабочыя атрады і палонныя. ...Атрадаўцы неслі жалезнякі, пілы, сякеры. (Ц.Гартны) Алік з гонарам, на хаду, пры ўсіх атрадаўцах працягнуў мне дарунак. (Ф.Янкоўскі)
На запыт знайшлося 2 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць