На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    азапасіцца -пашуся, -пасішся, -пасіцца, зак. Запасціся.
    На седале нема залямантаваўсонны певень, загрымеў калодзежны журавель: якаясьці гультайка не азапасілася нанач вадою. (В.Гардзей)
  2. 2
    аздоба -ы, аздаба, -ы, ж. ... Выгляд, аблічча; постаць.
    Гукае Міхась: «Баравік!» І сам прысядае на дол Ды вочкамі водзіць вакол. Аж зірк - між калюшак Другі капялюшак! І што за асоба! Краса і аздоба! Не чорны - хутчэй сіняваты. Дзябёлы, таўстаматы... (Я.Колас) [Рэчка Валоўка] плыве да бацькі-Нёмана адсюль [ад Пабрэззя] значна пацішэлай, як замужняя, што чакае дзіцятка, маладзіца - не менш прыгожая і вабная ў сваёй папаўнелай аздобе. (Я.Лецка) На Саладуху, во на каго падобны хлопец, што даў яму закурыць, - і голасам, і аздабой... (В.Быкаў)
  3. 3
    аздобны -ая, -ае. ... Прыгожы.
    Невядомскіх пустадомку прыйшлося... жонка не такая аздобная, каб хто на яе паквапіў. (Л.Калюга)

Паведаміць пра недакладнасьць