-
1
вобдым гл. абдоймы
-
2
вобуй -ую, м. Абутак.
Антон схаваў вобуй у пячуркі, укруціў агонь у лямпе і лёг на сяннік. (М.Гарэцкі) «Толькі сцежкай за мной, - Просіць нас праваднік, - Каб у вобуй у ваш Пыл з травы не пранік...» (Н.Гілевіч) -
3
вобшук -у, м. Вобыск.
У менскай кватэры Якуба Коласа быў праведзены вобшук, а сам гаспадар быў выкліканы ў ГПУ. (Роднае слова. 1993. № 8) -
4
вогнішча -а, н. ... Сімвал роднага дому, сям'і; ачаг, агмень.
З таго дня і пачалося тое калгаснае свята, якое можна было б назваць вяртаннем да сваіх мірных вогнішчаў. (П.Пестрак) -
5
воддальны -ая, -ае. Аддалены.
Страшэнна доўгі цягнік... расцягнуўся на троху воддальнай ад вакзалу калейцы. (М.Гарэцкі) -
6
воджаны гл. ведзены
-
7
водмаладзь -і, ж. Амаладжэнне.
Упэўніцца самотны чалавек: сваё не возьме нават доўгі век, калі на водмаладзь пайшла кабета. (Г.Тумас) У водмаладзь, назад у вёсны Спяшаюся, як позні госць. (В.Коўтун) - Чалавек старэе, - язык у отмаладзь ідзе, - заўсміхаўся, душачыся словамі, Мікіта. (А.Кудравец) -
8
вольнанаймальны -ая, -ае. Вольнанаёмны.
Найперш патрэбен быў асобны, свой, гарадок для вольнанайманых. (Я.Скрыган) -
9
ворашна безас. у знач. вык. Страшна, жудасна; вусцішна.
Зноў колькі шрапнэлек расплылося белымі кудравымі клубочкамі. Мне зрабілася ворашна. (М.Гарэцкі) Прызнацца, навіна мяне не здзівіла так, каб ажно ворашна стала. (У.Рубанаў) -
10
восенны -ая, -ае. Восеньскі.
Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. (М.Гарэцкі) Мокрая і прыціснутая восенным холадам, цяпер гэтая расліннасць усё яшчэ гусцілася і ўладна зелянелася. (К.Чорны)
На запыт знайшлося 10 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць