На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    вугол -гла, м. Вугал.
    Мусіць, паліцай-вартавы таксама прытаміўся тырчаць на дарозе і на золку захінуўся дзе за вугол хаты. (В.Быкаў) Рашылі рабіць [школьны зруб] на нямецкі манер, у гладкі вугол. (Г.Далідовіч)
  2. 2
    вудаль -я, м. Вудзільшчык.
    А на беразе сядзіць рыбак з вудаю. Сядзіць гэты вудаль і глыбакадумна мак кажа... (У.Арлоў)
  3. 3
    вудаўё -я, н. Вудзільна.
    У чаратах, здушыўшы хвілю спуду, Замёр рыбак, узнёсшы хвацка вуду, Трымаючы на вудаўі стракоз. (М.Мятліцкі)
  4. 4
    вусілы -аў. Вялікія вусы.
    Маленькі, з чорным носікам, але з вялікімі і разлеглымі бурымі вусіламі фарсісты афіцэр страшэнна лае салдата нашае батарэі. (М.Гарэцкі)
  5. 5
    вучэльня, вучыльня -і, ж. Вучылішча.
    У той дзень курсанты дзвюх Мінскіх вышэйшых ваенных вучэльняў прымалі прысягу на вернасць Беларусі. (ЛіМ. 10.19.1993) Валачэнне ярма чужога ўладарства не прайшло для нас без ніякага знаку: яно ацямрыла і затрымала доўгія вякі наша культурнае і нацыянальнае развіццё, пакідаючы нам свае вучыльні і свае «языкі». (Я.Купала)

Паведаміць пра недакладнасьць