На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 61
    нарва — няпрошаны чалавек, нахабнік.
    Нарвецца нейкая нарва - і кукуй.
  2. 62
    нарок — нараканне, дакаранне.
    Хоць бы нарок які быў, усё малако прынялі.
  3. 63
    нарошч — паўтор, заход, раз.
    Як Салівея хавалі, хаўтуры ігралі ў два нарошчы.
  4. 64
    нарэдчас — зрэдку.
    Нарэдчас дык і добра троху выпіць, думкі перамяніць. Хоць нарэдчас згадзіцца ягоная помач.
  5. 65
    насатка — насоўка.
    Хоць насаткай вытрыся.
  6. 66
    наследаваць — наслядзіць, пакінуць сляды.
    Толькі падлогу памыла, а ён раз - і наследаваў.
  7. 67
    насоў — апранаха, халат.
    У мяне насавоў балесь ведаіць колькі.
  8. 68
    насоўма — нахабна, жывасіллю.
    Ніхто яго ня просіць, а ён сам насоўма лезіць.
  9. 69
    наспарыць — урадзіць.
    І ягадаў і грыбоў наспарыла гэтым годам, дзякаваць Божаньку.
  10. 70
    настоліць — пакласці столь.
    Столь настолілі, падлогу паклаў - хата гатова.
  11. 71
    насупа — сярдзіты чалавек.
    Такі стаў насупа, што забыўся, калі ўсміхаўся.
  12. 72
    насушнае — слабое, струхлелае.
    Страха саламяная, ён яе расхінець і ўлезіць, усё такоя насушная было.
  13. 73
    насыціць — накарміць, здаволіць.
    Усіх насыціла, дык за працу.
  14. 74
    наські — тутэйшы, свой.
    Ён чалавек наські, яму можна давяраць. Гэта нейкі ня наські - чужы, наезджы.
  15. 75
    насявацца — самасеіцца.
    Крапіва насяваецца, тады гарод глушыць.
  16. 76
    наталкавацца — пагутарыць.
    Нагаварыліся, наталкаваліся, а нічога ня выталкавалі.
  17. 77
    натаптаны — у слядах, наследжаны.
    Глядзь, аж снег натаптаны, нехта быў ноччу.
  18. 78
    наткнуцца — сустрэцца, адведаць.
    Хай бы ты ка мне, сваціца, наткнулася.
  19. 79
    натрывожыць — расхваляваць, растрывожыць.
    Толькі маю душу натрывожыў.
  20. 80
    наўгадзь — наўздагад.
    Наўгадзь узяла парасёнка з каша. Гаворыць абы-што наўзгаць.

Паведаміць пра недакладнасьць