На запыт знайшлося 150 артыкулаў

  1. 81
    наўгрунь — бягом.
    Бяжыць у Вушачу бягом-бягом, наўгрунь. Як пабег наўгрунь, дык я яго й недаждала.
  2. 82
    наўзмаш — з размаху.
    Як ляснуў кулаком наўзмаш, аж стол падскочыў.
  3. 83
    наўра — навалач, нежаданыя, нечаканыя находжыя.
    Як ехаць трэба збірацца, дык прысуніцца якая наўра - ня выгнаць.
  4. 84
    наўскапыта — наўскач, з усіх ног.
    Коні нясуцца наўскапыта, даганяюць уцекачоў.
  5. 85
    наўскасік — наўскасяк.
    Пашла цераз луг наўскасік.
  6. 86
    наўсцяж — бегчы адзін за адным.
    Як пабеглі наўсцяж, дык і канца не відаць.
  7. 87
    націнаць — напіраць, настойваць.
    На мяне бацька націнаў, каб я на вёсцы застаўся.
  8. 88
    націшка — употайкі, крадком.
    Тады яны націшка міржкамі (на мігі) згаварыліся.
  9. 89
    нацяжку — цяжарная, якая хутка народзіць.
    Калі там што было, а яна ўжо нацяжку.
  10. 90
    начарадзіцца — начапурыцца, прыбрацца.
    Як начарадзіцца, дык не пазнаіш, куды тая старась дзяецца.
  11. 91
    начніцы — бяссонне.
    Начніцы сягоння на ўсіх напалі, ніхто ні на волас не заснуў.
  12. 92
    нашармачка — надурніцу, дарма.
    Усё жыццё так і пражыў нашармачка, нідзе не натужыўся, акрамя як за вуглом, перабраўшы лішняга.
  13. 93
    нашушэрыцца — наставіць поўсць.
    Кот са страху ўвесь нашушэрыўся.
  14. 94
    нашчачком — нашча.
    Нашчачком да споведзі ходзяць.
  15. 95
    небыльніца — небыліца.
    У небыльніцы й бык можаць ацяліцца.
  16. 96
    невірутны — невыносны.
    Гад невірутны, яшчэ насміхаіцца.
  17. 97
    невыводнае — бесперапыннае.
    У іх п'янкі невыводныя, адно толькі й ўмеюць, што жлукціць.
  18. 98
    недалужны, недалуга — няспрытны, цельпукаваты.
    Недалужны трапіўся ей мужык, з ім толькі мух лавіць.
  19. 99
    недамаўлянкі — намёкі.
    Што ты ў недамаўлянкі гуляіш - кажы як ёсь.
  20. 100
    недамоглы — слабы, хворы.
    Дзед саўсім недамоглы зробіўся.

Паведаміць пра недакладнасьць