-
21
пройма — прарэх.
Так падраў кашулю, што ў пройму й сабака пралезіць. -
22
проламка — палонка.
У проламцы лайно перапаласкала, а сцюдзёна, аж рукі зайшліся. -
23
промзлае — пракіслае, скіслае, закіслае.
Малако промзлае, ім гарачую капусту не забеліш - ссядзіцца. -
24
пропасць — прапажа; яшчэ — бяда, крах.
У мяне штодня пропасць - гладка хата агалела. Здарылася ў яго пропасць - скінулі з начальнікаў. -
25
прос — просьба, угавор.
Яна дуроная, просам нічога ня зробіш - калі крыкну, калі джгну. Шкада бабінага просу, трэба йсці. -
26
просты — няпутаны.
Папускаў конікаў простых у сад. -
27
протар — рагацень, пожаг.
Не прапарыся на протар, рот разявіўшы. На протары сала на агні пяклі. -
28
прохаладзь — халадок, ахалода.
Толькі к вечару павеяла прохаладдзю. -
29
пруг — слёзы руччом.
Сплакаўся з-за цацкі, аж слёзы пругам. -
30
прудзіцца — упарціцца, напінацца.
Вінаватая, а яшчэ й прудзіцца. Аж прудзіцца, каб сваё даказаць. -
31
прудзіць — у гарачым памяшканні (вашапрудні) пражыць (знішчаць) вошы, варам прудзіць прусакоў у шпарах (у шчылінах).
Цэлы дзень прусакоў прудзіў. -
32
прыбабунька — вясёлая прыгаворка.
Ён без прыбабунькі й кроку ня ступіць, і за стол ня сядзіць. -
33
прыбытак — дзіця, малое.
Жывуць ён і жонка, а ў жонкі прыбытак будзіць. -
34
прыбыцкія — розныя няпрошаныя госці й наведнікі.
Ад гэтых прыбыцкіх спасу німа, хоць дзверы забі. -
35
прыверціся — прыцягнуцца, прывалачыся.
Прывярэцца ўночы п'яны - і радуйся, жонка. -
36
прывіна — прычына, абэлка.
Любая прывінка знойдзіцца, абы адчапіцца. -
37
прыгавар — прысуд, вырак.
Прыгавар яму цяжкі далі - аж дзесяць гадоў турмы. -
38
прыгавор — прымаўка, прыслаўка.
У яго на кожны кіў свой прыгавор. -
39
прыгажавіты — прыгожы, паглядны.
Мужык ён прыгажавіты, не круці душой. -
40
прыгалаўка — палена, на якое кладуцца ў печы дровы.
Дровы кладуцца ў адну прыгалаўку й у дзве.
На запыт знайшлося 84 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць