-
41
прыглянуць — папілнаваць, пасачыць.
Прыглянь за маім таварам, а я адлучуся. -
42
прыдзяўбсціся — дабрацца, даехаць.
Я толькі-толькі прыдзяўбаўся, а ты ўжо тут як тут. -
43
прыдумнік — кемны, быстры на выдумкі.
Яны, бапцісты, прыдумнікі. -
44
прыклымаць — прыкульгаць.
І дзед прыклымаў на сход. -
45
прыкулікацца — прыцягнуцца, прывалачыся, прыкавыльгаць.
Яна ка мне прыкулікалася к вечару. -
46
прылажыць — прыбудаваць, прыладзьбаваць.
Трысцен новы прылажыў к хаці, дык адразу ўсім прасторна стала. -
47
прылежаны — праляжаны, прыціснуты, сцяты.
Падушкі, насыпкі прылежаныя - знізу прыляжаліся. -
48
прылепіш — лёгкая, нехуцаватая прыбудова.
Такая хата ў іх ёсь прылепленая, у прылепішу й жывуць. -
49
прылюдзіцца — прыбрацца святочна, у людзі.
Як прылюдзіцца, дык і на чалавека пахож. -
50
прымастачка — прымошчаная дошчачка да ганка ці да моста.
Каб прымастачка якая, неяк ступіць. -
51
прымясцерыцца — прымасціцца, уладкавацца.
А нясмелы госць прымясцерыўся на самым краёчку. -
52
прынізісты — нізкі, прыземісты, абніжаны, ніцы.
Прынізісты маліннік, а маліны сядзяць як таўкачы. -
53
прынука — прымус за сталом, каб пілі й елі.
Піці-есці было, а прынукі не было. -
54
прыпарадчыць — прыбраць, навесці парадак.
Троху ў хаці прыпарадчу, дый ладна. -
55
прыпарак — сугрэў, парнасць.
Німа такога прыпарку, каб дожджык, а то з тога боку, з холаду, сядзяць агуркі. -
56
прыпарніца — прыпар, гарачая пара.
Цяпер самая прыпарніца ў вусіх, на зіму стараюцца. -
57
прыпірышча — прыстанішча, прыстанак, свой кут.
У пагарэльца ні прыпірышча, ні прыстанішча. -
58
прырода — род, радня, крэўнікі.
Прырода мая ўся тут, і мяне тут закапаюць. -
59
прыродны — тутэйшы, чый род тут.
Кавалеўскія (з вёскі Кавалеўшчына) прыродныя ўсе паўміралі, а наезджыя жывуць, асталіся. -
60
прырубак — прыбудова да ізруба.
А кросны паставілі ў прырубку.
На запыт знайшлося 84 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць