На запыт знайшлося 84 артыкулы

  1. 61
    прырыўкамі — рабіць нешта, улучыўшы якую хвіліну.
    Прырыўкамі шыла, хацелася ж паспець сынку абнову зробіць.
  2. 62
    прысабачыцца — прыстаць.
    Ды яшчэ прысабачыўся к гэтай валяўцы.
  3. 63
    прысватыш — хто сам навязваецца ў сябры, у кампанію.
    Без прысватыша абыйдзімся.
  4. 64
    прысвятак — пярэдадзень свята, конадзень.
    Ці гэта будзінь дзень, ці прысвятак?
  5. 65
    прыскрынак — шуфлядка ў скрыні, у стале.
    Адразу пакладзі ключы ў прыскрынак, каб потым не шукаць скрозь.
  6. 66
    прыслізіць — зрабіць слізкім.
    Дарогу разрылі, чуць троху прыслізіць - ня ўехаць.
  7. 67
    прыслонак — мясціна на сонечным баку.
    На прыслонку клубнічыны згарэлі гладка.
    (Мама тлумачыла: сонца прысланяецца, упіраецца.)
  8. 68
    прысляпіцца — прыстаць, прыбіцца.
    Тады кошка кашыцца (каціцца) к Кухарэнчысі й прысляпілася.
  9. 69
    прысмакі, прысмачча, смакі — ласункі, лахарцікі.
    Нейкія ж будуць смакі, якія будуць, такія й будуць. Во якога прысмачча насадзіла, з нічога вымадзіла.
  10. 70
    прысмалак — мясціна, дзе прыпякае (смаліць) сонц; яшчэ — праталіны на палазне.
    Такі прысмалачак найдзіш, маліны такія спелыя - аж сінія. Сані па прысмалках ехаць ня хочуць.
  11. 71
    прысмаўкі — выбоіны, ямінкі.
    Колы так скачуць па прысмаўках, што зубоў не сабярэш.
  12. 72
    прыстроіць — зрабіць дзіця.
    Ён дзеўцы мальца прыстроіў.
  13. 73
    прытул — прыстанак, прытулак.
    Пецькава жысь сыйшла на быка, німа яму прытулу, будзіць ён за паганую палку.
  14. 74
    прытыка — прымак.
    У Маісы гэтай прытыка завёўся.
  15. 75
    прытыкацца — датыкацца.
    К снягу ўсё роўна грэбнем пітух прытыкаўся.
  16. 76
    прытыкіш — выпадковы чалавек у нейкай справе, не свой у грамадзе; яшчэ — нясталы работнік.
    Ён вечна як прытыкіш нейкі. А гэта што яшчэ за прытыкіш? Ня буду я ў прытыкішах хадзіць.
  17. 77
    прыхаяць — прыбраць, давесці да парадку.
    Прыхай троху ў хаці дый сама прыхайся.
    (Адсюль і неахайны.)
  18. 78
    прыхваткамі — урыўкамі.
    Прыхваткамі сарочку шыла, алі паспела к святому Вялічку.
  19. 79
    прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць.
    Век зжываіць чалавек, трэба ж некуды прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр.
  20. 80
    прыхітрыцца — схітраваць, прымудрыцца.
    Некаторыя прыхітрыліся самагонку гнаць з нічога, абы галаву адбірала.

Паведаміць пра недакладнасьць