-
61
вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры.
Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі. -
62
вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулі-вулі.
Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу. -
63
вуллё — вулей, калода.
За вуллё кожнае падатак плаці. -
64
вурыць — біць.
Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў. -
65
вусацень — вусач.
Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць. -
66
выбіцца — спрацавацца, стаміцца.
Выбіўся як шпак на гэтай рабоці. -
67
выбушнець, пабушнець — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець.
Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела. -
68
выбыць — адбыць, пражыць сваё.
Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні. -
69
вывараць — вывернутыя ветрам дрэвы.
Вывараць дарогу перагарадзіў. -
70
выгаліць — накасіць.
Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць. -
71
выграб — збіранне, абіранне.
Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было. -
72
выдурнівацца — прыкідвацца, дуракаваць.
Не выдурнівайся - бярыся за розум. -
73
вызалець — азябнуць, азалець.
Вызалела дзень і карасіны не дастала. -
74
вызверак — злы, звераваты.
Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым. -
75
вызнаваць — выведваць, разведваць.
Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць. -
76
выказаць — выдаць.
Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас. -
77
выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць.
Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух. -
78
выканаць — заходзіцца ад болю.
Руку яму адарвала, добра такі выканаіць. -
79
выкат — выраз у сукенцы.
Такі выкат, што сіські вывальваюцца. -
80
выкаціць — нарадзіць, прывесці.
Каза трох казлянят выкаціла.
На запыт знайшлося 146 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць