На запыт знайшлося 146 артыкулаў

  1. 141
    вяркаць — плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця).
    Хто гэта там вяркаіць?
  2. 142
    вясельнік — госць на вяселлі.
    А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся.
  3. 143
    вясна — голад, бясхлебіца.
    У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было - да новіны дацягнулі.
  4. 144
    вятка — натоўп, юрма.
    Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.
  5. 145
    вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд.
    Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.
  6. 146
    вячніна — трывалае, моцнае.
    Новы кажух - гэта ўжо будзіць вячніна.

Паведаміць пра недакладнасьць