1 Правіла Бергмана, у межах віду або блізкіх відаў жывёлы з больш буйнымі памерамі цела распаўсюджаны ў больш халодных раёнах. Аднак у П. Б. ёсць многа выключэнняў. 2 Прадукцыйнасць, уласцівасць жывых арганізмаў ствараць прадукцыю. 3 Прадукцыя (ад лац. produco - раблю, ствараю), прырост біямасы арганізмаў за пэўны прамежак часу на адзінку плошчы або аб'ёму. Можа служыць мерай біялагічнай прадукцыйнасці… 4 Прадукцыя другасная, колькасць арганічных рэчываў, утвараемых гетэратрофнымі арганізмамі. Знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад першаснай. 5 Прадукцыя першасная, колькасць арганічных рэчываў, утвараемых аўтатрофнымі фота- і хемасінтэзуючымі арганізмамі. Адрозніваюць валавую П. п. - агульную колькасць новаўтворанага… 6 Прадуцэнты (ад лац. producens - які робіць, стварае), аўтатрофныя арганізмы, якія ствараюць арганічнае рэчыва з простых неарганічных злучэнняў. Да іх належаць фота-… 7 Працягласць жыцця, тэрмін жыцця жывога арганізма. П. ж. птушак і млекакормячых, як правіла, звязана з іх памерамі: чым буйнейшыя жывёлы, тым працягласць жыцця іх большая.… 8 Прынцып канкурыруючага выцяснення (прынцып Гаўзе), гіпотэза, згодна з якой два або некалькі відаў не могуць існаваць за кошт аднаго і таго ж рэсурсу, колькасць якога малая ў параўнанні… 9 Прыродакарыстанне, сукупнасць уздзеянняў чалавека на геаграфічную абалонку Зямлі, разглядаемая ў комплексе. Існуюць рацыянальнае П., накіраванае на забеспячэнне ўмоў існавання… 10 Прыродныя рэсурсы, сукупнасць прыродных аб'ектаў і з'яў, выкарыстоўваемых цяпер, у мінулым або будучым у працэсе грамадскай вытворчасці для задавальнення матэрыяльных і… 11 Прыстасаванне, гл. Адаптацыя. 12 Прэрыі, група фармацый высакатраўнай расліннасці стэпавага або саваннага тыпу. Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы. Травяністая расліннасць П. складаецца са шматгадовых…