1 Стабільнасць біясферы (ад лац. stabilis - устойлівы), здольнасць біясферы процістаяць знешнім і ўнутраным уздзеянням, уключаючы любыя антрапагенныя працэсы. 2 Стагнацыя вадаёма (ад лац. stagno - раблю нерухомым), перыяд застою ў вадаёме, калі адсутнічае вертыкальная цыркуляцыя водных мас, з прычыны чаго можа ўзнікаць дэфіцыт… 3 Старэнне, заканамерны працэс узроставых змяненняў арганізма, які вядзе да зніжэння яго адаптацыйных здольнасцей, павелічэння верагоднасці смерці. Уласціва ўсім… 4 Статак, працяглае або пастаяннае аб'яднанне жывёл, у якім ажыццяўляюцца ўсе асноўныя функцыі жыцця віду: здабыванне корму, абарона ад драпежнікаў, міграцыі,… 5 Статацыст (ад грэч. statos - які стаіць і kystis - пузыр), орган раўнавагі ў некаторых жывёл. 6 Статыстычныя метады, метады варыяцыйнай статыстыкі, якія дазваляюць даследаваць цэлае (біяцэноз, папуляцыю) па яго прыватных сукупнасцях (па даных, атрыманых, напр., на падліковых… 7 Стафілакокі (ад грэч. staphyle - гронка і kokkos - зерне), шарападобныя бактэрыі, якія размяшчаюцца вялікімі скопішчамі, што нагадваюць гронкі вінаграду. Выклікаюць… 8 Стахастычная мадэль экасістэмы (ад грэч. stochastikos - які ўмее ўгадваць), матэматычная мадэль экасістэмы, якая спрабуе ўлічыць эфекты выпадковай зменлівасці асобных функцый і параметраў.… 9 Стацыя (ад лац. statio - месца, становішча), участак тэрыторыі, які заняты папуляцыяй віду і характарызуецца сукупнасцю ўмоў, неабходных для яе існавання. У… 10 Стратаподыум (ад лац. stratopodium - падножны насціл), подсціл; покрыва з ападу лістоў, пладоў, кветак, кары, галін, якое шчыльна ляжыць на паверхні глебы. 11 Стратасфера (ад лац. stratum - слой), слой атмасферы, размешчаны над трапасферай. Каля меж яго ўзнікае паўночнае ззянне. 12 Стратыфікацыя тэмпературная (ад лац. stratum - слой), слаістасць водных мас, якія маюць розную тэмпературу, у вадаёмах. 13 Стратэгія жыцця папуляцый, спосабы выжывання і падтрымання стабільнасці папуляцый розных відаў раслін і жывёл. 14 Стратэгія (K), стратэгія відаў, прыстасаваных да пражывання ў стабільных умовах жыцця. Такія віды, як правіла, маюць нізкую пладавітасць і працяглы перыяд развіцця.… 15 Стратэгія (r), стратэгія відаў, адаптаваных да жыцця ў зменлівых умовах пражывання. Асноўныя прыстасаванні да гэтых умоў высокая пладавітасць і кароткі перыяд развіцця.… 16 Строма, аморфнае рэчыва, якое запаўняе хларапласты. 17 Стрэс (ад англ. stress - напружанне), незвычайна вялікае дзеянне якога-небудзь фактару на арганізм, якое вядзе да рэзкай рэакцыі апошняга або нават да павелічэння… 18 Стыхійныя бедствы, небяспечныя прыродныя працэсы, выкліканыя ўраганамі, землетрасеннем, цунамі, тарнада, вывяржэннем вулканаў, засухай, эрозіяй глеб, апустыньваннем, градам,… 19 Стэна... (ад грэч. stenos - вузкі), прыстаўка складаных слоў, якая ўказвае на вузкасць, абмежаванасць умоў існавання па якому-небудзь фактару. 20 Стэнабатныя жывёлы (ад стэна... і грэч. bathos - глыбіня), водныя жывёлы, якія жывуць на строга пэўных глыбінях. Адны прыстасаваны да берагавой паласы мораў і называюцца…