На запыт знайшлося 148 артыкулаў

  1. 141
    ляндэрскі
    як карова ляндэрская (рандэльская). Гл. карова.
  2. 142
    лянок
    валасы як лянок. Памянш. Слон. Ухв. Пра светленькія мяккія валасы. Высл., 291.
  3. 143
    ляпа
    як ваўку ў ляпу. Гл. воўк.
    як у ваўка з ляпы. Гл. воўк.
  4. 144
    ляпех
    тоўсты ек лепех. Жытк. Пра гладкага, паўнацелага чалавека. ТС 5, 148.
  5. 145
    ляск/ляска
    дарога як ляск (ляска). Сак. п., Івац., Маст., Шчуч. Ухв. Пра роўную, гладкую, без выбоін дарогу. Federowski, 76; СПЗБ 2, 722; Даніловіч, 233; ЗЗайкі. ≺ Ляск - ляска, кіёк.
  6. 146
    лятарня
    лоб як лятарня. Пруж. Пра высокі, круглы, выпуклы лоб. Гілевіч, 166. ≺ Лятарня - круглы ліхтар на слупе.
  7. 147
    ляшчотка
    язык як ляшчотка. Няўхв. Пра гаворку балбатуна. Янк., Пар., 200.
  8. 148
    ляшыць
    идеть як лешить. Смал. Пра роўную хаду каго-н. Добровольский ІІІ, 87. ≺ Ляшыць - адзначаць край пасеву, градкі-ляхі.

Паведаміць пра недакладнасьць