На запыт знайшлося 148 артыкулаў

  1. 21
    лапатка
    худы як гарохава лапатка. Слон. Няўхв. Пра зусім худога, плоскага на выгляд чалавека. Высл., 413.
  2. 22
    лапаць
    Антось ды Тадора - што лапаць ды абора. Прык. Пра дружных, неразлучных, патрэбных адзін аднаму людзей. Санько, 111.
    дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Гл. Тодар.
    дружыць як лапаць з ботам. Мсцісл. Іран. Пра сяброўства без узаемнасці двух зусім розных у сацыяльным становішчы людзей. Юрчанка, 189.
    дурны як лыкавы лапаць. Касц., Хоц., Чэрык., Лун. Насмешл. Пра зусім дурнога чалавека. ЛЦ, 42; ЗВалодзінай.
    Жанитьба ни лапыть - з наги не скинеш. Смал. Прык. Пра неабходнасць сур'ёзна ставіцца да жаніцьбы, якая мяняе жыццё чалавека. Добровольский ІІІ, 8.
    задавацца як лапаць перад ботам. Мсцісл. Іран. Пра ганарыстага чалавека, які задаецца на пустым месцы. Юрчанка, 189.
    прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Лаг. Калі нешта гіне раптам і канчаткова. Варлыга 1966, 71. ≺ Пры непагодзе лазовы лапаць больш эластычны, носкі, а пры сушы ён ламаецца, хутка зношваецца.
    пяро скрыпіць бы зімою лапаць. Гл. зімою.
    сохнуць як мокрый лапаць. Мсцісл. Пра працяглы час такой сушкі. Юрчанка, 190.
    так звалі як у лапаць клалі. Чэрв. Няўхв. 1. Пра знявагу каго-н. 2. Магчыма, пра імя чалавека, якім яго звалі ў маленстве. АВНЛ.
    трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Уздз. Іран. Пра нешта непатрэбнае, недасканалае. ФА.
    як мокрый лапаць. Мсцісл. Пагардл. Пра непрывабнага чалавека. Юрчанка, 190.
    Хай чоловек ек лапоць, абы за ім не плакаць. Паст., Стол. Прык. Пра тое, што не знешні выгляд важны для сужэнца, а яго адносіны да жонкі. СПЗБ 3, 81; ТС 5, 293.
    ляпнуць (сказаць) як лапцем па балоце (па гразі) [пляснуў]. Шчуч. Асудж. Пра сказаную нетактоўнасць, глупства, грубасць. Сцяшковіч, 598; З нар. сл., 40.
    ляпнуць як лапцем (атопкам) па цымбалах. Янк., Пар., 98; Янк., 442. Тое ж.
    папасці як лапцем у зубы. Слуцк. Няўхв. Іран. Пра чалавека, які дапусціў нейкую нетактоўнасць. ФА.
    раз'ехацца як гаўно пад лапцем. Гл. гаўно.
    цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Докш. Насмешл. Пра няўмелыя, занадта гучныя, з прычмокамі пацалункі. ФА.
    як бот з лапцем. Гл. бот.
    як бот перад лапцем. Гл. бот.
    як у бота з лапцем. Гл. бот.
    Гаспадарку весці - не лапці плесці. Прык. Пра складанасць вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 23.
    Замуж ісці - не лапці плясці. Астр. Прык. Пра непажаданасць легкадумнага стаўлення да замужжа. ПП 2, 57.
    лёгка як лапці плясціапаць сплесці). Ваўк., Віл., Слон. п. Ухв. Пра лёгкае і простае выкананне нейкай справы. Federowski, 169; Tyszkiewicz, 433; Шейн, 475; Янк., 445; Янкоўскі, 24; АВНЛ.
    не лапці сплесці. Пра складаную работу, якая патрабуе ўмельства. Гілевіч, 147.
    спаць як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра моцны бесклапотны сон пасля таргоў. Юрчанка, 180.
    трудна як лапці плесць. Іран. Пра нешта зусім лёгкае і простае. Нос., 164.
    трэба як кату лапці. Гл. кот.
    як жаба ў лапцях. Гл. жаба.
    як лапці пацяраўшы. Мсцісл. Насмешл. Пра разгубленага чалавека. Юрчанка, 174.
    як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра вясёлага, задаволенага чалавека. Юрчанка, 180.
    трэба як лягушцы лапці. Гл. лягушка.
    трэба як лапцю вакса (гуталін). Мсцісл. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 189.
    жытку ек у лапцях стоптаў. Жытк. Няўхв. Пра марна, бязрадасна пражытае жыццё. ТС 5, 100.
  3. 23
    лапух
    як лапух. Воран., Леп. Пра няўважлівага чалавека. Арх. Гр.
    як півоня ў лапухах. Гл. півоня.
    вушы як лапухі. Слон. Насмешл. Пра вялікія непрывабныя вушы. Высл., 295.
  4. 24
    лапушша
    бегчы як чорт па лапушшу. Гл. чорт.
  5. 25
    ласіца (ласіха)
    здаровая як ласіца. Ушацк. Ухв. Пра здаровую дагледжаную жанчыну. Барадулін, 117.
  6. 26
    ласіца (ласка)
    лашчыцца як ласіца. Ваўк. п. Ухв. Пра пяшчотную, ласкавую жанчыну. Federowski, 170.
  7. 27
    ласка
    машына любіць змазку як дзеўка ласку. Гл. дзеўка.
  8. 28
    ластавачка
    дачушка як ластавачка. Памянш.-ласк. Захапл. Пра мілую прыгожую дачку. Янк., Пар., 52.
  9. 29
    ластаўка
    віцца як ластаўка перад дажджом. Пра трывожную, імклівую мітусню, бегатню каго-н. Ляцкий, 48.
    вясёлы як ластаўка. Ухв. Пра вясёлага прывабнага чалавека. Янк., Пар., 33.
    Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Пін. Прык. Пра непазбежнае замужжа дачкі і яе адыход да мужа. АВНЛ.
    насіцца як ластаўка на пакорме. Няўхв. Пра занадта мітуслівыя паводзіны каго-н. Янк., Пар., 116.
    шчабятаць як ластаўка на вясну. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчат, што вядуць мілыя размовы. Federowski, 297.
    ластаўкай віцца. Гродз. Ухв. Пра жанчыну, якая імкнецца дапамагчы, пашкадаваць, палячыць. Цыхун, 185.
    Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
    гуляць як ластаўкі над поплавам. Ухв. Пра моладзь, што весяліцца гуртам. Янк., Пар., 46.
    любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Слон. Фальк. Ухв. Пра шчырае прыгожае каханне. Высл., 342.
    наляцець як ластаўкі на кошку. Ваўк., Брэсц. Пра калектыўны напад на каго-н. ЛЦ, 38.
    прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Гн. гняздо.
  10. 30
    латацё
    жоўты як латацё. Слон. Пра нешта яскрава жоўтае. Высл., 319. ≺ Латацё - лотаць.
  11. 31
    латок
    вада ліецца як з латака. Брасл. Пра моцны струмень сцякаючай вады. СПЗБ 2, 628.
  12. 32
    латруга
    басцяцца як латруга. Краснап. Асудж. Пра чалавека без прыстанку, гультая і валацугу. Бялькевіч, 247. ≺ Латруга - валацуга, гультай.
  13. 33
    латыш
    у каго як у латыша - хрэн ды душа. Бераст. Іран. Пра каго-н. вельмі беднага. Даніловіч, 258.
  14. 34
    лаўка
    сеў і прыкіпеў як к смаляной лаўцы. Насмешл. Пра чалавека, які сеў і не хоча ўставаць. Нос., 159.
  15. 35
    лахаўка
    як лахаўка бегаць. Ушацк. Асудж. Пра легкадумную жанчыну. Барадулін, 119.
  16. 36
    лахмытка
    як лахмытка хадзіць. Гродз. Няўхв. Пра дрэнна апранутага або ўскудлачанага чалавека. Цыхун, 79.
  17. 37
    лебедзь
    белы як лебедзь. Ваўк. Ухв. Пра некага ці нешта вельмі белых. Federowski, 30.
    збелець як лебедзь. Спачув. Пра чалавека, што раптам збялеў. ТС 2, 136.
    падобны як свіння да лебедзя. Гл. свіння.
    шыя як у лебедзя. Ухв. Пра гнутую прыгожую шыю. Янк., Пар., 199.
  18. 38
    лебяда
    як свіння ў лебядзе. Гл. свіння.
    гарадзіць як плот з лебяды. Гл. плот.
  19. 39
    Левантэго
    як у хваробе свянтэго Левантэго. Гл. хвароба.
  20. 40
    левы
    вот галава як бот з левай нагі. Гл. бот.
    дурны як бот, ды яшчэ з левай нагі. Гл. бот.
    пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
    як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
    як хоча левая нага каго, чыя. Гл. нага.
    чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны.
    дурны як мой левы бот. Гл. бот.
    як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Гл. бот.

Паведаміць пра недакладнасьць