На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    упасці
    Ажаніцца - не ўпасці: не устанеш, не атрасешся. Воран. Прык. Пра жаніцьбу як сур'ёзны крок у жыцці, калі адступленне дужа цяжкае і непажаданае. Ляцкий, 2; Сцяшковіч, 580.
    прапасці як у ваду ўпасці. Гл. вада.
    прапаў як у процьму упаў. Гл. процьма.
    сказаў як упаў у лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта недарэчы, абы-як сказанае. Арх. Гр.
    як мыш у пастку ўпаў. Гл. мыш.
    як у воду ўпаў. Гл. вада.
  2. 2
    упіцца
    Ажаніцца - не ўпіцца. Уздз. Прык. Пра сур'ёзнасць жаніцьбы, ад якой няма як «праспацца». Federowski, 11; Мін.-Мал., 1970, 158.
  3. 3
    упусціўшы
    укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак.

Паведаміць пра недакладнасьць