На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    укінуць
    пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
    прапала як у пекла ўкінуў. Гл. пекла.
    як у агонь укінуць. Гл. агонь.
  2. 2
    уклюнуць
    адзінокаму мужыку як курыцы: ідзе ні капануў, дак і ўклюнуў. Гл. курыца.
    кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Гл. верабей.
  3. 3
    укопаны
    спіць як укопаны. Зэльв. Пра моцны сон каго-н. Сцяцко 2005, 22.
    стаяць як укопаны. Івац. Пра кагосьці нерухомага. Сцяшковіч, 620; ЗЗайкі.
    як укопаны. Лях., Стаўб. Пра чалавека ці жывёліну, што спыніліся - і ні з месца, нерухома стаяць. СПЗБ 5, 198; ФА.
  4. 4
    украсці
    пропав як бы хапун ёго ўкрав. Гл. хапун.
    глядзець з-пада лба, бы нешта ўкраў. Рэч. Пра насуплены, устрывожаны погляд каго-н. Pietkiewicz, 375.
    так стараўся як бы подмаз украў. Гл. подмаз.
    аглядвацца як парася ўкраўшы. Гл. парася.
    даць як украўшы. Ваўк. п., Бераст., Смарг. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага, выдзеленага. Federowski, 73; Нос., 31; Даніловіч, 258; Sielicki, 158; ФА.
    стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
  5. 5
    укусіць
    скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Гл. яблык.
    даць як на раз укусіць. Няўхв. Пра малую, недастатковую колькасць дадзенага. Янк., Пар., 51.
    Дурань не вужака, не ўкусіць. Гл. вужака.
    трэба як раз хлеба ўкусіць. Гл. хлеб.
    укол як камар укусіў. Гл. камар.

Паведаміць пра недакладнасьць