На запыт знайшлося 126 артыкулаў

  1. 121
    шэлег
    баяцца каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога асцерагаюцца як няякасных грошай. Янк., Пар., 13; Нос., 50. ≺ Ліхі шэлег - сцёртая альбо скрадзеная манета.
    знаць каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога добра ведаюць і не з лепшага боку. Аксамітаў, 201; Шпилевский, 181; Киркор, 235.
    не збудзеш каго/чаго як ліхога шэлега. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека або рэч, ад якіх так цяжка пазбавіцца, як ад фальшывай манеты. Federowski, 352; Высл., 354; Янк., Пар., 113.
  2. 122
    шэранькі
    бегаць як той зайчык шэранькі. Гл. зайчык.
  3. 123
    шэрсць
    гаворыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Ухв. Пра чыюсьці ласкавую альбо ліслівую гаворку. ЛЦ, 50.
    Як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Гл. казёл.
    валасы як шэрсць. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія, непаслухмяныя валасы. Federowski, 338.
    Прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Гл. свіння.
  4. 124
    шэршань
    джгануць як шэршань у скроню. Пра востры ўдар ці нутраны боль у скроні. Янк., Пар., 53.
    злы як шэршань. Трак. Няўхв. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 5, 538.
    ліхі як шэршань. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 164. Тое ж.
  5. 125
    шэры
    выязджаць усё роўна як на серым кані. Гл. конь.
  6. 126
    шэсць
    гаворыць быццам у шэсць цапоў малоціць. Паст. Няўхв. Пра нечыю хуткую гаворку. КВДУ.
    есць як валоў шэсць. Гл. вол.

Паведаміць пра недакладнасьць