На запыт знайшлося 126 артыкулаў

  1. 21
    шашок
    смярдзець як шашок. Вілен. Пагардл. 1. Пра кагосьці з непрыемным пахам. 2. Пра чалавека, што робіць нешта брыдкае. Sielicki, 162.
    ціхенька як шашок. Няўхв. Пра чалавека, які шкодзіць цішком. Янк., Пар., 189.
    шкодны як шашок. Няўхв. Пра шкоднага, драпежнага чалавека. Янк., Пар., 196.
  2. 22
    шашолка
    шашоліць і шашоліць як шашолкі. Глуск. Жарт. Пра дзяцей, якія добра ядуць. Янк., Дыял., III, 147. ≺ Шашолка - шашаль, шашоліць, тут: добра есці.
  3. 23
    шая
    круціцца ек [тая] шая. Жытк. Пра непаседлівую дзяўчынку. ТС 5, 323. ≺ Шая - непаседа.
  4. 24
    швед
    прапасці як швед пад Палтаваю. Карм., Слон. Насмешл. Пра чыйсьці поўны пройгрыш, рашучую паразу. Hoc., 196.
  5. 25
    швейка
    хто з каго як з кошкі швейка. Гл. кошка.
  6. 26
    швораб
    рука бы ў швораба калена. Драг. Кплів. Пра нейчую тоненькую руку. Высл., 379. ≺ Швораб - верабей.
  7. 27
    шворань
    Корань як шворань - ля дзевак праворань. Жарт. Пра заляцанні да дзяўчат. Фед. Арх.
    круціцца як шворан. Воран. 1. Пра паводзіны надта мітуслівага, заклапочанага чалавека. 2. Няўхв. Пра нясталага ў паводзінах мужчыну. Гілевіч 2007, 207.
  8. 28
    шкаба
    здзелацца як шкаба. Езяр. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Каспяровіч, 350. ≺ Шкаба - скаба.
    худая як шкаба. Ігн. СПЗБ 5, 477. ≺ Шкаба - рабро. Тое ж.
  9. 29
    шкадаваць
    даць усё раўно як шкадуючы. Слон. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага. Высл., 358.
  10. 30
    шкадлівы
    карцець як шкадлівыму кату. Гл. кот.
  11. 31
    шкарпэтка
    Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была як кветка. Прык. Пра неабходнасць жанчыне ўпрыгожваць сужонскую пару. Янкоўскі, 78.
  12. 32
    шкарупка
    твар як шкарупка. Навагр. Няўхв. Пра нейчы зморшчаны твар. Нар. слов., 48.
  13. 33
    шкварка, гл. скварка
  14. 34
    шкельца
    бліснуць як шкельца. Пра нешта, што бліснула, зіхатнула. Янк., Пар., 17.
  15. 35
    шкілет
    высахнуць як шкілет. Няўхв. Пра вельмі схуднелага чалавека. Янк., 400; Ройзензон, 68.
    як шкілет. Краснап., Стол., Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 256; ТС 5, 325; ТС 2, 231; Юрчанка, 204. Тое ж.
  16. 36
    шкілецік
    як шкілецік. Памянш. Мсцісл. Пра худзенькае дзіця. Юрчанка, 204.
  17. 37
    шкілеціна
    як шкілеціна. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна схудалага чалавека. Юрчанка, 204.
  18. 38
    шкілеціначка
    як шкілеціначка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Спачув. Пра некага вельмі худога. Юрчанка, 204.
  19. 39
    шкло, гл. таксама сцякло
    гладкыя як сьцякло. Мсцісл. Пра нешта гладкае празрыстае. Юрчанка 1993, 118.
    выдурвацца як муха на шкле. Гл. муха.
    блішчаць як шкло. Слуцк. Пра нешта блішчастае. Сержпутоўскі 1999, 177.
    дарога як шкло. Івац. Пра роўную, гладкую, але коўзкую зімовую дарогу. ЗЗайкі.
    лёд як шкло. Івац. Пра гладкі празрысты лёд. Янк., Пар., 96; ЗЗайкі.
    падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
    чысты як шкло. Івац., Карэл. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае. Высл., 420; Янк., Пар., 194; ЗЗайкі.
    асцярожна як са шклом. Слон. Пра неабходнасць асцярожнага абыходжання. Высл., 282.
  20. 40
    шклундзюк
    Да работы ані цюк, а да танцаў як шклундзюк. Паст. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які не гадзіцца ні да работы, ні да танцаў, забаў. СПЗБ 5, 480. ≺ Шклундзюк - свіны трыбушок, начынены мясам; перан. непаваротлівы чалавек.

Паведаміць пра недакладнасьць