На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 141
    дышла
    выйсці як з дышла. Слон. Жарт. Пра тое, што атрымалася інакш, не так, як хацелася, меркавалася. Даніловіч, 226.
    Закон як дышла: куды павярнуў, туды і вышла. Капыл. Прык. Пра несправядлівае маніпуляванне законам на карысць кагосьці. ПП 1, 356.
    уперціся як кабыла ў дышла. Гл. кабыла.
  2. 142
    д'ябал
    жонка як сокал, мужык як дзьявал, тады добрая пара. Гл. сокал.
    прыслужыцца як д'ябал у Чанстахове. Ваўк. п. Пра нейкія асабліва выкрутныя дзеянні нячысціка. Federowski, 65.
    прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гродз. Пра чалавека, які неадчэпна, назойліва камусьці дакучае. Даніловіч 2008, 136.
    баяцца як свенты Міхал д'ябла. Гл. Міхал.
    звязацца як чорт з д'яблам. Гл. чорт.
  3. 143
    д'ябэлак
    умазацца як д'ябэлак. Насмешл. Пра чалавека, які моцна забрудзіўся (сажай, граззю). Носович, 149.

Паведаміць пра недакладнасьць