На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    змалаціць
    галава як на ёй ячмень змалацілі. Гл. ячмень.
  2. 2
    змаргнуць
    хутка як змаргнуць. Слон. Пра вельмі кароткі час, імгненне. Высл., 414.
  3. 3
    змарлы
    паможа як змарламу кадзіла (прыпарка). Івац., Слуцк., Касц., Ваўк., Слон., Нясв., Пін. Іран. Пра безнадзейнасць нейкіх захадаў, заведама непатрэбных, нядзейсных. Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Бялькевіч, 216; Высл., 361; ФА; Ззайкі; Нар. скарбы, 146.
    ідуць як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. душа.
    паснуць бы змарлыя. Слуцк. Пра моцны, беспрабудны сон. Сержпутоўскі 1998, 265.
  4. 4
    змаяваць
    прапала як май змаяваў. Гл. май.
  5. 5
    змей
    шыпить як змей на вываде. Смал. Асудж. Пра чалавека, які злосна, востра выказвае сваё раздражненне. Добр., Смол., 272.
  6. 6
    змерыць
    як вокам змерыць. Гл. вока.
  7. 7
    змесці
    як мятлою змецена дзе. Гл. мятла.
    як венікам змяло каго. Гл. венік.
    як ветрам змяло каго. Гл. вецер.
    як мятлою змяло каго. Гл. мятла.
    як бы змясці і счысціць мятлой. Пра абсалютнае знікненне чагосьці. НН 1911, 300.
  8. 8
    змігнуць
    як вокам змігнуць. Гл. вока.
  9. 9
    змоладу
    дзянёк што жонка змоладу. Гл. жонка.
  10. 10
    змораны
    Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Ганц. Прык. Пра любасць і пашану да роднай зямлі. ПП 1, 287.
  11. 11
    змыдзганы
    хадзіць як змыдзганы. Навагр. Няўхв. Пра прысаромленага чалавека. Жыв. сл., 23.
  12. 12
    змыць
    як вада змыла (панесла) каго. Гл. вада.
  13. 13
    змяя
    ліхі (злы) як змяя. Ваўк. п., Бял. Асудж. Пра вельмі злога, ліхога чалавека. Federowski, 164; Яўсееў, 70.
    скакаць як змяя. Івац. Няўхв. Пра захады злога, хітрага чалавека. ЗЗайкі.
    хітры як змяя. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі хітрага, асцярожнага і злога чалавека. Federowski, 86.

Паведаміць пра недакладнасьць