На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    золата
    свіння ў балоці як пан у злоці. Гл. пан.
    блішчэць як золата. Хоц., Слон. Ухв. Пра яркі, зіхоткі, прыемны бляск чаго-н. Бялькевіч, 196; Высл., 287.
    гарэць як золата. Янк., Пар., 38. Тое ж.
    жыць як золата важыць. Віл., Мядз., Смал. Захапл. Пра дружнае, добразычлівае, памяркоўнае, з павагай адзін да аднаго жыццё. СЦБ, 139; Санько, 131; Добр., 119; Высл., 320; Гілевіч, 154.
    зіхацець як золата. Карэл. Захапл. Высл., 328. Тое, што блішчэць як золата.
    зярно адно ў адно як золата. Краснап., Івац. Ухв. Пра адборнае, высокай якасці зерне. Бялькевіч, 62; ЗЗайкі.
    Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра рознае стаўленне бацькоў да дачкі і нявесткі. ФА.
    каму як балота, а каму як залота. Гл. балота.
    мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Гл. долата.
    харошы як золата. Ваўк. п. Захапл. Пра найвышэйшую ступень хараства чалавека, прадмета. Federowski, 50.
    хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння.
    чысты (ясны) як золата. Ваўк. п., Слон. п. Ухв. Пра чысціню, якасць нейкага прадмета альбо (пераносна) чалавека. Federowski, 71, 126.
  2. 2
    зонцік
    нада каму што як рыбе зонцік. Гл. рыба.
    трэба каму што як раку зонцік. Гл. рак.
    як рак пад зонцікам. Гл. рак.
  3. 3
    зорачка
    ясны як зорачка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Захапл. Пра нешта прыемнае, яснае, зіхоткае, часцей пра позірк. Federowski, 125.
  4. 4
    зорка
    багата як зорак на небе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 12.
    многа як зорак (зораў) на небе. Ваўк. п. Federowski, 359.
    [от] красівая як зорка. Брасл. Захапл. Пра прыгожую жанчыну, дзяўчыну. СПЗБ 2, 324.
    ясны як зорка. Слуцк. Захапл. Пра ясны, прамяністы позірк. Сержпутоўскі 1999, 39.
    блішчаць як зоркі после дажджу. Мсцісл. Ухв. Пра яркі, прыемны бляск чаго-н. Юрчанка, 184.
    вочкі як зоркі. Ухв. Пра ясныя, прамяністыя вочы. Янк., 399.
    як зоркі перад месікам хто перад кім. Мсцісл. Захапл. Пра дзяўчат, што гуртуюцца вакол хлопца. Юрчанка, 184.
    як зорку схапіў. Жарт. Пра чалавека, нечым вельмі задаволенага, шчаслівага. Янк., 444.

Паведаміць пра недакладнасьць