На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    Убей меня господь — Каб я ўдаўж лаўкі выпрастаўся = Каб мне Бог не памог = Каб я свету не бачыў = Каб я сонца не бачыў = Каб я да заўтра не дажыў = Няхай у мяне духу не будзе = Каб я з духам быў (калі гэта праўда)
  2. 2
    Убивать время — Дні церці = Дзянькі зводзіць
  3. 3
    Ударить лицом в грязь — У гразь ляснуцца (пляснуцца) = Плясь у гразь
  4. 4
    Удариться (войти) в амбицию — У хамут даць = У халяву ўступіць = Клямка запала = Свой гонар паказаць
  5. 5
    Уличить во лжи — На хлусні злавіць = Хлусню выкрыць (высведчыць)
  6. 6
    Уложнть в гроб — У магілу (у зямлю) ўвагнаць = У труну загнаць = У чорную зямлю ўлажыць = На драўнянага (на цуднага) каня ўссадзіць
  7. 7
    Ума не приложить — Ладу не дабраць = Тропу не ўхапіць (не ўзяць) = Глузду не прыставіць = Рады (сабе) не даць = На цям не йдзе (не прыходзе)
  8. 8
    Ума палата — Моцная галава = Мазгі густыя = Не ўсе ўкупімся (змесцімся) ў той розум = Розуму багата
  9. 9
    Умирать со смеху — З рогату канчацца = Ад смеху заходзіцца (лопаць) = Са смеху кіснуць (лопаць, здыхаць)
  10. 10
    Уму непостижимо — Розумам не дастаць (не сягнуць) = Розум не йме = У розум не ўзяць
  11. 11
    Упаси (избави) бог — Барані Божа = Хавай Божа = Хай Бог ратуе = Няхай Бог крые
  12. 12
    Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы
  13. 13
    Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці = Па поўніцы есці = Малоць як у прорву = Мяць як мяліца
  14. 14
    У черта блины поест — У чорта малітву дастане = І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць
  15. 15
    У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу
  16. 16
    Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)

Паведаміць пра недакладнасьць