На запыт знайшлося 93 артыкулы

  1. 1
    Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра = Два вазы і цэбар
  2. 2
    Валиться с ног — Кулём падаць = З капылоў далоў = Не чуць ні рук, ні ног = Хоць ногі на плечы бяры = Ледзьве ногі перастаўляць
  3. 3
    Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) = Сабак сцерагчы
  4. 4
    Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць = Дурня паказваць = Дурня клеіць
  5. 5
    Ваша взяла — Ваша ўзяло
  6. 6
    Вверх тормашками — Дагары нагамі = Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою = Сторч (стоць) галавою
  7. 7
    В два счета — Як бачыш (як бач) = Адным скокам = Хутчэй ад ведзьмінага піва
  8. 8
    В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока = Пад носам
  9. 9
    В добрый час — Дай, Божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзей, так і ў нас) = У добры час, пане Апанас
  10. 10
    Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы
  11. 11
    Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі туляць
  12. 12
    Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста
  13. 13
    Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці
  14. 14
    Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтуне закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў
  15. 15
    Взять в толк — На цям узяць = Да галавы (да ладу) ўзяць = У галаву ўзаць = Скеміць (сцяміць)
  16. 16
    Взять за бока — За скабы ўзяць = За каўнер узяць = За шкірку ўзяць
  17. 17
    Взять за жабры — За шчэлепы (за шчыбры) ўзяць = За хіб узяць
  18. 18
    Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = не з аднае табакеркі табаку нюхаў
  19. 19
    Видеть насквозь — Навылёт бачыць
  20. 20
    Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць

Паведаміць пра недакладнасьць