На запыт знайшлося 93 артыкулы

  1. 21
    Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння ў плоце ўшчамілася)
  2. 22
    Вилять хвостом (угодничать) — Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць
  3. 23
    Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць = Хітраваць як ліс (як злодзей, як варожка)
  4. 24
    Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпець = Ліпець як арэх на сухой галіне
  5. 25
    Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар'і лунаць = У паднябессі лунаць
  6. 26
    Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць
  7. 27
    В конце концов — Урэшце (нарэшце, зрэшты)
  8. 28
    В мгновение ока — Як вокам маргнуць = Як змаргнуць = На вокамгненні = Як у воку мгненне = Як «га!»
  9. 29
    В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў
  10. 30
    В нетях быть (обретаться) — Сабакам сена касіць = Сабакі пасвіць
  11. 31
    Во веки веков (всегда) — Век-вяком = З век вякоў = З вякоў вечных = Як свет светам = Як свет стаіць
  12. 32
    Во веки веков (никогда) — Як свет светам = Як свет стаіць
  13. 33
    Во весь дух — Чым дух = Што духу = Як ёсць духу = На ўсе застаўкі (браць) = Што моцы = Колькі змогі
  14. 34
    Во весь рост — На ўвесь рост = Як вялікі
  15. 35
    Во времена оны — Не за нашым Богам = Не за нашай памяццю = Як свет зачаўся
  16. 36
    Во все горло (во всю глотку) — На ўсё горла = Усім голасам = Як варона на дождж = Крычаць як наняты
  17. 37
    Во всю ивановскую — На ўсе застаўкі (браць) = На ўсю (на ўсенькую) покалатку = Крычаць як у карчме
  18. 38
    Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка
  19. 39
    Во всяком случае — У кожным разе
  20. 40
    В один прекрасный день — Аднаго дня = Аднаго разу

Паведаміць пра недакладнасьць