На запыт знайшлося 93 артыкулы

  1. 61
    Всем миром — Усёй грамадою
  2. 62
    Все равно — Усё адно = Усё роўна
  3. 63
    Всех благ — На ўсё добрае = Усяго добрага = Усяго найлепшага = Бывайце здаровы, жывіце багата = Усяго
  4. 64
    В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве
  5. 65
    В случае чего — Калі што якое
  6. 66
    Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці
  7. 67
    Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць
  8. 68
    Встать с солнцем — З зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць)
  9. 69
    Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер'е брацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець
  10. 70
    Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца
  11. 71
    Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню сечкі
  12. 72
    Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае
  13. 73
    Втереться в доверие — У ласку ўбіцца
  14. 74
    Втирать очки — Акуляры настаўляць
  15. 75
    Входить в силу — У сілу (у сілачку) убірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць
  16. 76
    В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры
  17. 77
    В четырех стенах — Між чатырох сцен
  18. 78
    Выбить (вышибить) дурь — Матыліцу выгнаць (з галавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць
  19. 79
    Выбиться из сил — З духу выбіцца = З сілы выбіцца = Язык высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж душа вылазіць = Без рук астацца = Рукі адрабіць = Знемагчыся = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца)
  20. 80
    Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега не дам = Тры грошы не варты

Паведаміць пра недакладнасьць