-
21
трапляцца, сустракацца, пракідацца
-
22
трапна, метка, па-снайперску □ без промаху, не прамахнуўшыся, не ў брыво, а ў вока, у сук
-
23
трасянка, трушанка
-
24
трашчаць, патрэскваць, хрусцець, храбусцець, хрупаць, хрупасцець
-
25
трон, прастол
-
26
трубач, сурмач, гарніст, фанфарыст
-
27
труна / аздобленая, каменная ці драўляная: саркафаг; дамавіна, дамоўка (разм.)
-
28
трыпутнік, падарожнік
-
29
трыснёг; трыснік (абл.)
-
30
трэска, шчэпка; цёска (абл.)
-
31
туберкулёз / лёгкіх: сухоты
-
32
тузаць, торгаць, рваць, цягаць, тармасіць, тармашыць; шкуматаць (разм.)
-
33
туліцца, гарнуцца, прыпадаць, льнуць, ільнуць
-
34
турма; каталажка (разм.); астрог, крэпасць, вязніца, цямніца (уст.)
-
35
тут; гэтта (абл.)
-
36
тухнуць, патухаць, стухаць, затухаць, гаснуць, згасаць
-
37
тынк, атынкоўка
-
38
тыф / сыпны: сыпняк (разм.); тыфус (уст.)
-
39
тэлеграма / тэрміновая: маланка; дэпеша (уст.)
-
40
тэрмометр; градуснік (разм.)
На запыт знайшлося 40 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць