-
41
логаўе — логава, лагво.
А там воўча логаўя. -
42
луга — шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы.
Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць. -
43
лузгаць — папякаць, дакараць.
Колькі можна лузгаць адным і тым жа? -
44
лунуць — кануць, прапасці, знікнуць.
Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву. -
45
лупацень — надуцька, лупаты.
Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць. -
46
лушчонікі — лясныя арэхі.
Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца. -
47
лызь-мызь — есці на хапку, паспытаць.
Лызь-мызь, і пабег, не каб сесці ды пад'есці. -
48
лыліца, лыла — недарэка, недаробак.
Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку. -
49
лындаць — сланяцца без справы.
Лындаіць- лындаіць дзень пры дні, лынды б'ець. -
50
лысяк — лысы.
Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры. -
51
любавізна — сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале.
Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася. -
52
любосць — каханне, мілосць.
У іх любосць даўно, толькі тоюцца. -
53
людскае — пагляднае, гожае, добрае.
Каб што людскае калі далі, дык не - усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец - паглядзець гідка. -
54
люшка — засланка ў дымаходзе.
Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня.
(Магчыма, ад нямецкага Luft — паветра.) -
55
лягчыць, вылегчыць — кастрыраваць.
Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец. -
56
лядаік — моташна.
Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу. -
57
ляжня — доўгае ляжанне, гультаяватасць.
Ляжня знясіліць і каня. -
58
лянько — гультай, лянотнік.
Толку з лянька, як з казла малака. -
59
ляпа — рот (зняважліва).
А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, гаўна ў рот набраўшы. -
60
ляпітар — ляпіла, няўмека.
Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз.
На запыт знайшлося 66 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць