1. Аснова для выканання жывапіснай, графічнай выявы.
2. Выява (малюнак, падфарбаваны малюнак, каляровая выява), якая ў асноўных рысах адпавядае канчатковаму варыянту твора, дзе ўдакладняецца яго кампазіцыя, каларыт, танальнае вырашэнне. К. выконваюць пры рабоце як над станковымі, так і манументальнымі выявамі (фрэска, мазаіка, вітраж), творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (шпалера, габелен), пры стварэнні мастацкай аздобы інтэр'ераў. У беларускім мастацтве К. вядомы з 17 ст.